Меню
Председатель Дрибинского районного исполнительного комитета
Астапаў Анатоль Архіпавіч
Астапаў Анатоль Архіпавіч (н. 1938, в. Палуі Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.), кандыдат медыцынскіх навук, заг. кафедры дзіцячых інфекцыйных захворванняў Мінскага медыцынскага інстытута. У 1953 скончыў 7 класаў школы і паступіў у Магілёўскую фельшарска-акушэрскую школу, якую скончыў у 1957г. І адразу пайшоў вучыцца ў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут.У час вучобы працаваў у студэнцкім навуковым кружку пры кафедры анатамічнай хіміі, вынікам якой з явіліся 2 навуковыя работы за 3 гады. Пасля вучыўся ў аспірантуры пры кафедры інфекцыйных захворванняў, агульнай хіміі і абараніў дысертацыю на атрыманне навуковай ступені кандыдата медыцынскіх навук (1970)
Працаваў асістэнтам кафедры інфекцыйных захворванняў МДМІ (1666- 1980), старшынёю Савета маладых вучоных і спецыялістаў пры Міністэрстве ахова здароўя БССР (1973-1983), заг. курса трапічнай медыцыны па навучанню студэнтаў з развіваючыхся краін (1980-1982). З 1982 — дацэнт і заг. курса дзіцячых інфекцыйных захворванняў пры кафедры інфекцыйных захворванняў МДМІ.Там жа працуе і па цяперашні час. З яўляецца галоўным спецыялістам Міністэрства аховы здароўя па дзіцячых інфекцыйных захворваннях. У 1987 здае на званне ўрача вышэйшай катэгорыі па інфекцыйных захворваннях у Рэспубліканскай атэстацыйнай камісіі. Апублікаваў 169 друкаваных прац, з іх 8 кніг, у іх ліку 1 манаграфія; 15 артыкулаў у 4 т. БелЭн; 10 вучэбна-метадычных дапаможнікаў; 1 аўтарскае пасведчанне і 4 рацыяналізатарскія прапановы. У 1986 прымаў удзел у ліквідацыі наступстваў на ЧАЭС. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета ад 24.12 1986 узнагароджаны ордэнам Знак Пашаны. Узнагароджаны значком " Отличник здравоохранения СССР", 2 Ганаровымі граматамі (1992, 1996) Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь.
Аўдзееў Міхаіл Васільевіч
Аўдзееў Міхаіл Васільевіч (н.22.11.1913, в. Гарадзецк Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.- 22.6.1979 ), Герой Савецкага Саюза (1942 ), генерал-маёр авіяцыі (1957 ). У Чырвонай Арміі з 1932. Скончыў школу ваенных пілотаў ( 1934 ), Ваенную акадэмію Генштаба ( 1949 ). У Вялікую Айчынную вайну на фронце з чэрвеня 1941, удзельнік абароны Перакопа, вызвалення Каўказа , Новарасійска, Румыніі і Балгарыі. Вызначыўся пры абароне Севастопаля, дзе ў паветраных баях збіў 6 самалётаў праціўніка. За час вайны зрабіў 498 баявых вылетаў, правёў 141 паветраны бой, збіў 17 самалётаў праціўніка.
Байкоў Аляксандар Аляксеевіч
Байкоў Аляксандар Аляксеевіч (н. 27.09.1929, в. Драздоўка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.), Герой Сацыялістычнай працы (1973). Член КПСС з 1966. У 1947-49 і з 1954 трактарыст, брыгадзір калгаса "Шлях Ільіча", з 1960 трактарыст саўгаса "Дрыбінскі" Горацкага р-на. Узнагароджаны медалём “За трудовую доблесть” (1966), ордэнам Леніна (1971). Званне Героя Сацыялістычнай працы і медаль “Залатая зорка” прысвоена за поспехі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак сельскагаспадарчых прадукцыі. Член рэвізійнай камісіі КПБ з1981. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР у 1974 -79.
Гаўрусёў Сцяпан Захаравіч
Гаўрусёў Сцяпан Захаравіч ( н.10.05. 1931, в. Нова-Аляксандраўка Дрыбінскага р—на Магілёўскай вобл. — 12.03.1988), бел. паэт, крытык, перакладчык. Скончыў Магілёўскае педвучылішча (1951). Працаваў у рэдакцыі газ. " Звязда" (1954 — 1957), у выд-ве «Беларусь» (1964 — 1965). Друкаваўся з 1947. Аўтар зб-каў паэзіі «Паходныя кастры» (1955), «На грэбнях хваль» (1959), «Шчодрасць» (1962), «Ураган» (1966), «Кляновыя лісты» (1971), «Клопат» (1976), «Водсветы» (1978), «Крона» (1981), "Пладаноснасць«(1986, Літ. прэмія імя А. Куляшова 1987).
Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацькі не ведалі граматы, але гэта былі сапраўдныя народныя ўмельцы. С. Гаўрусеў згадваў у аўтабіяграфіі: «Бацька, Захар Іванавіч, славіўся залатымі рукамі і цвярозай галавой. Ён умеў усе, што трэба было ў гаспадарцы — зрабіць рэсорную каляску і зашкліць вокны, зваліць валенкі і змайстраваць мялку, назубіць сярпы і асадзіць вокны... Маці, Таццяна Іванаўна, была, як гаварылі ў нас, і пралля, і ткалля, любіла песні, ведала многа казак і кніжных гісторый і шчодрадзялілася з дзецьмі гэтым багаццем». У школе С. Гаўрусеў вучыўся з 1938. Да вайны скончыў 3 класы Даманоўскай пачатковай школы Пасля вызвалення родных мясцін ад фашысцкіх акупантаў скончыў чацверты клас і перайшоў у Пудаўнянскую сямігодку, дзе вучыўся да 1948. У час летніх канікул штогод працаваў у калгасе. Да прызыву ў Армію(1951) скончыў тры курсы Магілеўскага педвучылішча. Дэмабілізаваўся ў 1954. Працягваў вучобу завочна ў мінскім педвучылішчы. Працаваў літсупрацоўнікам рэспубліканскай газеты "Звязда"(1954-57), рэдактарам выдавецтва "Беларусь«(1964-65). Астатні час быў на творчай рабоце. Шмат падарожнічаў па краіне.
Пісаць вершы С.Гаўрусеў пачаў рана, з 8 гадоў, аднак пачаткам літаратурнай працы лічыцца 1948, калі на старонках газет і часопісаў з’явіліся яго першыя вершы. У 1955 выдаў першы зборнік паэзіі «Паходныя кастры». Гэта былі вершы пра вопыт пакалення, якоевырасла «пад гарматнымі стваламі». Памяць аб Айчыннай вайне і народным подзвігу, услауленне стваральнай місіі сучасніка, апяванне хараства прыроды — асноўнае ў паэзіі С. Гаўрусева. Яго стылю ўласціва спалучэнне публіцыстычнай узнесласці, прамоўніцкіх інтанацый з лірычнай задушэўнасцю. У паэме «Профіль веку» стварыў вобраз У.І.Леніна. Выступаў у друку з нарысамі, літаратурна-крытычнымі артыкуламі і рэцэнзіямі. Актыўна працаваў у галіне мастацкага перакладу. На беларускую мову пераклаў шэраг твораў А.Твардоўскага, М. Ісакоўскага, М. Святлова, А.Пракоф’ева, М. Дудзіна, С Нараўчатава, Я. Райніса, Я.Судрабкална, І.Харыка, С.Капуцікян, К.Куліева,Э.Межэлайціса, асобныя вершы таджыкскіх, узбекскіх, азербайджанскіх і башкірскіх паэтаў. Разам з А.Пысіным пераклаў «Маабіцкі сшытак» М.Джаліля. Творы С.Гаўрусева перакладаліся на рускую і іншыя мовы. Многія яго вершы пераклкдзены на музыку Д.Кур’яновічам, А. Палонскім, К. Цесаковым і інш. кампазітарамі.
Кавалёва Ніна Дзмітрыеўна
Кавалёва Ніна Дзмітрыеўна (н. 28.07.1949, в. Еськаўка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобласці), паэтэса. Член Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь (1997). Скончыла Аршанскае тэкстыльнае вучылішча, працавала на Аршанскім ільнокамбінаце. У 1970 годзе цяжка захварэла. Зараз інвалід першай групы. З 1986 жыве ў Горках. Пісаць вершы пачала з 1980. Аўтар паэтычных зборнікаў.
Друкуецца ў раённым, абласным і рэспубліканскім друку. Яе вершы былі ўключаны ў зборнікі "Петя Зяблік и его кораблик (1980), "Первая встреча" (1989), "Укого какие сны" (1991), якія выйшлі ў Мінску. У сваіх вершах спрабуе асэнсаваць векавыя праблемы чалавецтва: каханне, дабро, узаемаадносіны чалавека і свету, чалавека і грамадства, чалавек і Бог.
Казакоў Міхась
Казакоў Міхась (Міхаіл Аўрамавіч; псеўд.: М.Бярозкін, К.Міхайлаў; н.8.10.1938, в.Халіпы Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.-16.03.2000,пахаваны ў Ялце), паэт, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў Украіны (1984). Піша на беларускай і рускай мовах.
Бацькі Аўрам Гаўрылавіч і Агрыпіна Рыгораўна былі калгаснікамі. Вучыўся ў Халіпскай пачатковай, Карэбскай сямігадовай школах. У 1952 паступіў у Мсціслаўскае педвучылішча, пасля яго закрыцця (1954) вучыўся ў Крычаўскім педвучылішчы, якое скончыў у 1956г. Да 1961г вучыўся на філалагічным факультэце Магілёўскага педінстытута. У 1961-64 працаваў настаўнікам, затым дырэктарам Галалобаўскай васьмігадовай школы Горацкага р-на (зараз Дрыбінскі р-н). У 1964 годзе пераехаў у Крым, дзе стаў працаваць у рэдакцыі Сакскай раённай газеты ”Красное знамя”- карэктарам, адказным сакратаром, намеснікам рэдактара. У 1970-72 -- слухач Вышэйшай партыйнай школы пры ЦК Кампартыі Украіны, з 1972 адказны сакратар, першы намеснік рэдактара абласной газеты "Курортный Крым" (Ялта). Узнагароджаны медалём, Ганаровай Граматай Вярхоўнага Савета УССР. Першыя вершы М. Казакова на рускай мове былі надрукаваны ў крычаўскай раённай газеце “Шлях сацыялізма” у 1956. У беларускім рэспубліканскім друку ўпершыню выступіў у 1958. Аўтар зборнікаў вершаў “Млечны шлях”, “Сем калодзезяў”,” Родныя гарызонты”, “Вечная крыніца”, ”Вянок васільковы”. Яго вершы – гэта прызнанне лірычнага героя - сучасніка ў любві да Радзімы, прысяга на вернасць бацькоўскім запаветам. Пісаў гумарыстычныя вершы. Займаўся перакладамі твораў на рускую і беларускую мовы.
Канавалаў Яўмен Рыгоравіч
Канавалаў Яўмен Рыгоравіч (н.19.9.1914, в. Чарнарэчка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.- 16.6.1974), беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання АН БССР ( 1969, член-карэспандэнт 1967 ), доктар тэхнічных навук ( 1962 ), прафесар (1964 ). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі Беларусі (1972).
Скончыў Ленінградскі механіка-тэхналагічны інстытут ( 1936 ). З 1955 загадчык лабараторыі Фізіка-тэхнічнага інстытута АН БССР,з 1970 выконваючы абавязкі акадэміка-сакратара аддзялення фізіка-тэхнічных навук АН БССР, тры навуковыя працы па новых відах апрацоўкі металаў,стварэнні металаапрацоўчага абсталявання і інструменту, трываласці металаў і сплаваў у ўльтрагукавым полі. Адкрыў ультрагукавы капілярны эффект. Дзяржаўная Прэмія Беларусі (1974). На будынку Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай АН Беларусі - Мемарыяльная Дошка.
Кудлачоў Віктар Сямёнавіч
Кудлачоў Віктар Сямёнавіч (н.15.01.1936, в.Сласцёны Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.), паэт. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1991). Піша на рускай мове. Вырас у сялянскай сям,і. У 1944 пайшоў вучыцца ў першы клас, летам 1945 падарваўся на міне і страціў зрок. З 1947 працягваў вучобу ў спецшколе для сляпых дзяцей у Гродне.
Адначасова вучыўся па класу баяна ў дзіцячай музычнай школе.Скончыўшы Гродзенскае музычна–педагагічнае вучылішча(1958), атрымаў накіраванне настаўнікам спеваў і музыкі ў Гродзенскую школу-інтэрнат для сляпых і з аслабленым зрокам дзяцей, дзе калісьці вучыўся сам і дзе працуе па сённяшні дзень.Узнагароджаны медалём. Літаратурнай творчасцю пачаў займацца з 1970. Яго вершы ўпершыню былі надрукаваны ў 1972 у абласной газеце ”Гродзенская праўда”. Друкуецца на старонках рэспубліканскі газет “Зорька”, ”Сельская газета”,”Настаўніцкая газета”. Першая кніга паэта “Я расту” выйшла ў 1981. Піша В.Кудлачоў пераважна для дзяцей. Яго вершы выхоўваюць у дзяцей пачуццё любові да людзей, да бацькі і маці, да добрых спраў, да прыроды. У іх шмат дзеяння, выкарыстаны прыёмы гульні. Асобныя яго вершы ўключаны у школьныя падручнікі. Жыве ў Гродне.
Лапянкоў Іван Адамавіч
Лапянкоў Іван Адамавіч (н.15.1.1912, в.Яськаўшчына Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. – 6.12.1972 ), Герой Сав. Саюза (1944 ).Удзельнік савецка- фінляндскай вайны 1939-40. У Вялікую Айчынную вайну з 1941 на Заходнім, Калінінскім, Варонежскім,1-м Украінскім, 1-м Беларускім франтах. Вызначыўся ў 1944 пры фарсіраванні Віслы. З групай аўтаматчыкаў разведаў месца для фарсіравання, захапіў 2 лодкі , пераправіўся і замацаваўся на левым беразе; 6 гадзін група адбівала контратакі ворага ,стварыўшы ўмовы для фарсіравання ракі.
Пасікаў Уладзімір Маркавіч
Пасікаў Уладзімір Маркавіч (н.18.8.1922, в.Нікольск Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.- 15.1.1984 ), поўны кавалер ордэна Славы. У час Вял. Айч. вайну ваяваў з 1941 на Паўн.- Каўказскім, 2-м і 1-м Укр. Франтах. Камандзір аддзялення ўзвода разведкі сяржант Пасікаў вызначыўся ў баях на тэрыторыі Румыніі і Польшчы: 31.5.1944 выявіў агнявыя кропкі праціўніка каля г. Ясы; 21.8.1944 закідаў гранатамі ў варожым тыле будынак з гітлераўцамі; 31.1.1945 у баі за г. Хмяльнік падняў у атаку байцоў і першы ўварваўся ў варожыя траншэі, захапіў палонных.
Сафонаў Міхаіл Фролавіч
Сафонаў Міхаіл Фролавіч ( н. 13. 1. 1925, в. Шастакі Дрыбінскага р-на Аршанскай акругі - 17.07.1996), кавалер ордэнаў Славы трох ступеней . З сялян. У Вялікую Айчынную вайну з верасня 1943 да чэрвеня 1944-партызан, з чэрвеня 1944 на 2-м Беларускім фронце, разведчык. Вызначыўся 19. 9. 1944 пры захопе "языка" у раёне р. Нараў ( ПНР), 14. 1-1.2.1945 у баях на тэрыторыі Германіі і пры ліквідацыі варожай групоўкі ў раёне Берліна. У час разведкі на подступах да Берліна першы ўварваўся ў размяшчэнне ворага , знішчыў 13 гітлераўцаў і 9 захапіў у палон. Працаваў на заводзе "Электрарухавік" у Магілёве.
Сухавараў Дзмітрый Гаўрылавіч
Сухавараў Дзмітрый Гаўрылавіч (н. 30.5 (12.6). 1904, в. Жакаўка Дрыбінскаг р-на Магілёўскай вобл. - 4.30.1983), Герой Савецкага Саюза (1944). З сялян. Член КПСС з 1930. Скончыў ваенную школу (1931), курсы ўдасканалення каманднага саставу Пры Ваеннай акадэміі Генштаба (1935), Ваенна-палітычную акадэмію (1941). У Чырвонай Арміі з 1926. Удзельнік паходу Чырвонай Арміі ў Заходнюю Украіну восенню 1939 года.У Вялікую Айчынную вайну з1941 на Пауночна-Заходнім, Заходнім, Сталінградскім, Варонежскім, Сцяпным, 1-м Украінскім, Далекаусходнім франтах, камандзір танкавага палка, брыгады.
Вызначыуся у баях за вызваленне Кіева. 5.11.1943 полк С. прарвау варожую абарону і перарэзау 5 дарог на Кіеу. У гэтых баях полк знішчыу 23 гарматы, 24 куляметы, 4 машыны з боепрыпасамі, каля батальена салдат і афіцэрау праціуніка. Удзельнік вайны з Японіяй 1945. Да 1957 у савецкай Арміі, да 1965 на адміністратыўнай рабоце. Пражываў у Кургане.
Сянькоў Ціт Рыгоравіч
Сянькоў Ціт Рыгоравіч (н. 2.04.1917, в. Старакожаўка Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.- 22.02.1985 ), Герой Савецкагаа (1944). З сялян. Член КПСС з 1943. Скончыў Дрыбінскі заатэхнікум ( 1937), Краснадарскае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў-назіральнікаў (1940). У Вялікую Айчынную вайну з 1941 на Заходнім, Сталінградскім, 1-м і 2-м Украінскім франтах, штурман звяна, эскадрыллі бамбардзіровачнага авіяпалка. Удзельнік Сталінградскай, Арлоўска-Курскай, Корсунь - Шаўчэнкаўскай, Яска- Кішынёўскай, Львоўскай, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый. Штурман эскадрыллі капітан Сянькоў да чэрвеня 1944 года зрабіў 123 баявыя вылеты. Бомбавымі ўдарамі каля г. Знаменка Кіраваградскай вобл. 7.12.1943 эскадрылля Сянькова Ц.Р знішчыла 8 танкаў, 10 аўтамашын з войскамі і грузам, заглушыла 20 агнявых кропак праціўніка, чым садзейнічала савецкім войскам у авалоданні г. Знаменка. Пасля вайны ў Савецкай Арміі. З 1961 у запасе. Пражываў ў Адэсе.