predsedatel
Дмитрий Павлович Чигирь

Председатель Дрибинского районного исполнительного комитета

Дрибинщина — живописный, красивейший уголок с богатой историей и трудолюбивыми людьми, которые всегда очень рады гостям!

Дрибинский районный
исполнительный комитет

География

Прырода і прыродныя рэсурсы

Звесткі да раздела «Прырода і прыродныя рэсурсы» падрыхтаваны па матэрыялах прыродаахоўнай дзейнасці Дрыбінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.


Фізічная геаграфія краю

    Згодна схем ландшафтнага раянавання тэрыторыя Дрыбінскага раёна адносіцца к падзоне змешана-лясных ландшафтаў, у якіх выдзяляюцца тры раёны:
  • у паўночна-заходняй частцы раёна распаўсюджан узвышаны лясавы ладшафт (Смаленска-Маскоўская ўзвышанасць займае каля 15% плошчы раёна);
  • для паўднёва-усходняй часткі раёна і цэнтральнай характэрны другасна-марэнны раўнінны ландшафт, які займае каля 35% плошчы раёна;
  • раён другасна-водна-ледніковай раўніны займае каля 45% тэрыторыі і прымеркаваны да рачных далін ракі Проня і яе прытокаў.

Найвышэйшы пункт 226 м знаходзіцца на паўднёвым захадзе ад вёскі Еськаўка Цемналескага сельсавета, пераважаюць вышыні 170-190 м.

Плошча Дрыбінскага раёна 76,6 тыс.га, з іх 46,8 тыс. га занята сельгасугоддзямі.

Пад лесам знаходзіцца 27,4% тэрыторыі раёна, або 21,0 тыс. га. Пераважаюць шыракаліста-яловыя лясы. Кустарнікі — 1,0 тыс. га, балоты — 1,1 тыс. га, вада — 0,6 тыс. га, іншых угоддзяў — 5,5 тыс.га.


Геалагічная будова і рэльеф

У геалагічных адносінах раён аднесен да цэнтральнай зоны і на паверхні з геалагічных комплексаў пераважаюць супясчаныя і сугліністыя адклады сожскай марэны. Надмарэнныя флювіяглянцыальныя адклады таксама развіты даволі шырока.

У геамарфалагічных адносінах раён аднесен да флювіагляцыальнай раўніны з паката-хвалістым рэльефам.

Рэльеф раёна фарміраваўся на працягу доўгага перыяду часу, галоўным чынам пад уздеяннем покрыўных абледзяненняў. Сучасная паверхня дадзеннага рэгіёна прадстаўлена марэннымі (ледавіковымі) і флювіяглянцыяльнымі (водна-ледніковымі) адкладамі сожскага абледзянення (220 — 160 тыс. гадоў таму), якія на значнай тэрыторыі перакрыты лёсападобнымі пародамі апошняга (паазёрскага) абледзянення (100 — 10 тыс. гадоў таму).

Горацкая марэнная раўніна — пакатаўзгоркаватая з нязначнымі хістаннямі вышынямі і тыповымі платападобнымі лёсападобнымі участкамі альбо дробнаўзгоркаватая з паасобнымі пакатымі ўзгоркамі, расчлянённая далінамі рэк і ручаёў. Аднастайнасць рэльефу ў асобных месцах парушаеца краявымі ўтварэннямі сожскага абледзянення, якія назіраюца ў выглядзе ланцужкоў канечна-марэнных узгоркаў альбо кароткіх градаў.

Адметнай асаблівасцю тэрыторыі з’яўляецца шырокае распаўсюджанне пылаватых лёсападобных парод, якія залягаюць на марэнных супесках і суглінках, водна-ледавіковых пясках, што абумовіла інтэнсіўнае развіццё лагчын, кароткіх, глыбокіх, крутасценных яроў, прамывін, урэзанных на глыбіню 8-20 м, а па схілах рачных далін — да 20-30 м. Уздоўж рачных далін цягнуцца зандры — прасторы, складзенныя прадуктамі перамывання і пераадкладання талымі ледавіковымі водамі марэны-пяскі з хвалістай альбо злёгку ўзгорыстай паверхняй.


Гідраграфія і гідрагеалогія

Усяго на тэрыторыі раёна працякае 49 рэк і ручаёў, агульнай працягласцю 280 км. З іх каналізіравана 33 км, ці 12%.

Уся рачная сетка адносіцца да басейна ракі Днепр. Рэкі раёна маюць раўнінны характар, павольнае цячэнне, хвалістае русла, пойменныя даліны. Для іх характэрна змешанае жыўленне (грунтавае атмасфернае і за лік талых вод). На вадатоках раёна размешчана 12 прудоў плошчай люстэркаў 122 га.


Азёры, сажалкі, балоты

У раёне налічваецца 11 сажалак агульнай плошчай люстэркаў 77,2 га і адно вадасховішча «Кароўчына», плошчай люстэрка 44,4 га. Плошча водаахоўных зон сажалак складае 1470 га, прыбрэжных — 87,4 га, выкарыстоўваюцца пад пашню — 1,2 га.


Рэкі

Бася — рака ў Магілёўскай вобл., правы прыток Проні (бас. Дняпра). Даўжыня 104км. Пл. вадазбору 955кв.км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,3 куб.м/с. Агульнае падзенне 70,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,68%. Пачынаецца на Смаленскім узвышшы на паўднёвай ускраіне в. Анціпенкі Дубровенскага раёна. Пойма двухбаковая, парэзаная старыцамі і далінамі прытокаў; яе шырыня 150-300м. Рэчышча ўмерана звілістае, слабаразгалінаванае, у верхнім цячэнні на 18 км. Каналізаванае, на асобных участках расчышчанае; шырыня ў сярэднім і ніжнім цячэнні 10-15м. Берагі стромкія. У басейне ракі 39 невялікіх прытокаў агульнай даўжынёй 96км., 295 км.адкрытай меліярацыйнай сеткі.

Быстрая — рака ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах, левы прыток Проні (бас.Дняпра). Даўжыня 46 км. Пл. вадазбору 688 кв.км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 4,3 куб.м/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9%. Пачынаецца каля мяжы з Расіяй, за 5км на усход ад в.быстрая Горацкага раёна, вусце каля г.п. Дрыбін. Асноўныя прытокі: Рамясцвянка (злева), Лебядзёўка, Каліноўка, Жалезня (справа). Цячэ пераважна па Горацка-Мсціслаўскай раўніне. Даліна трапецападобная, шырынёй 0,8-1 км.пойма месцамі двухбаковая, яе шырыня 0,2-0,25 км. Рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань 3-15м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнікмеліярацыйных каналаў; каналізавана 6 км рэчышча ў верхнім цячэнні.

Галыша — рака ў Горацкім і Дрыбінскім раёнах, правы прыток ракі Проня (бас. Дняпра). Даўжыня 37 км. Плошча водазбору 225 кв.км. Пачынаецца за 3 км на Паўночны Захад ад в.Чапялінка Горацкага раёна, вусце за 1 км на паўднёвы-захад ад г.п.Дрыбін. Асноўны прыток — р. Дабранка (справа). Вадазбор на паўночнай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна скрынкападобная, глыбокаўрэзанная, шырыня яе 0,5-1 км. Рэчышча каналізаванае на 10 км ад вытоку, ніжэй свабодна меандруе, звілістае, шырыня ракі ў ніжнім цячэнні ў межань 8-10 м. берагі стромкія, абрывістыя, параслі лесам.

Проня — галоўная водная артэрыя раёна, трэці па велічыні і другі па воднасці прыток ракі Сож. Яна бярэ пачатак з забалочанай лагчыны каля в.Лосеўка Дубровенскага раёна Віцебская вобласці і ўпадае ў Сож каля Слаўгарада. Даліна ракі мае даўжыню 172 км. Яе шырыня паступова ўніз па цячэнні павялічваецца ад 0,4 — 0,6 да 1-2 км. Даліна Проні слаба звілістая, добра распрацаваная, глыбока ўрэзаная. Схілы пакатыя і ўмерана стромкія, асабліва правы, які з’яўляецца пануючым. Гэты схіл пераважна адкрыты, каля населеных пунктаў разораны. У даліне ракі выразна выяўлены пойма і месцамі, у выглядзе сегментаў, першая надпойменная тэраса, на якой размешчаны вядомыя помнікі каменнага веку. Вышыня тэрасы дасягае 5-7 м, пераважная шырыня да 1 км. Шырыня рэчышча пераважна 15-20 м пры глыбіні ад 0,2 — 0,5 на перакатах да 3-5 м на плёсах. Берагі пераважна стромкія, абрывістыя, складзеныя пяскамі і супескамі. Над рэчышчам ракі ўзвышаецца двухбаковая пойма, перасечаная старыцамі і далінамі невялікіх рэк: левыя: Радземка, Серпейка, Вербаўка; правыя — Зерня, Шыпоўка з прытокам Продзерка.

Радзебка— (Радомльва), рака ў Дрыбінскім раёне, левы прыток р.Проня (бас. Дняпра). Даўжыня 9,6 км.пачынаецца на ўсходняй ускраіне в.Пакуцце, вусце ў межах г.п.Дрыбін. рэчышча на працягу 2,5 км. (ад сажалкі на ўсходняй ускраіне Дрыбіна да вусця) каналізаванае.


Падземныя воды. Крыніцы.

На тэрыторыі раёна налічваецца 69 артскважын, больш за 400шахтных калодзежаў.


Раслінны і жывёльны свет (флора і фауна)

Раслінны і жывёльны свет на тэрыторыі раёна бярэ пачатак з канца пліяцэна, калі сфарміраваліся лясы з шыракалістымі пародамі (дуб, ліпа, граб, вяз і інш.). Пад час перыгляцыяльных фаз на тэрыторыі раёна з’явіліся: елка звычайная, бяроза, вербы розных відаў, вольха, радзей хвоя. Сярод расліннага свету вылучаюцца: багум балотны, верас, талакнянка, хвошч, іван-чай, бабок трохлісты, лотаць, брусніцы, чарніцы і інш.

Жывёльны свет раёна параўнальна бедны, што тлумачыцца адносна невялікім познеледавіковым перыядам яго фарміравання. Асноўную фауністычную групу ўтвараюць віды, якія ўласцівы еўрапейскаму шыракалістаму лесу. З млекакормячых гэта казуля, дзік, лось, заяц-бяляк, норка еўрапейская, ліса, воўк, ласка, выдра і інш.; з драпежнікаў — тхор чорны, вожык звычайны, мыш жаўтагорлая; з птушак — некалькі відаў дзятлаў, галубоў, жаваранкаў, соў, драздоў, салаўёў і інш.; з паўзуноў — яшчарка жывародная, вераценіца, змеі (гадзюка звычайная, вуж, мядзянка); з земнаводных — квакша, рапуха сажылкавая і азёрная, трытон грабенчыты. Прэснаводныя рыбы прадстаўлены карпавымі (плотка, лешч, галавень,), шчупакамі, акунямі і інш. Беспазваночныя, асабліва насякомыя, дасягаюць найбольшай разнастайнасці. Даволі многа матылёў і жукоў.


Раслінны свет

Усяго лесам занята 21 тыс. га, кустарнікам 1 тыс.га. На паўднёва-заходняй тэрыторыі раёна натуральная расліннасць прадстаўлена змешанымі і хвойнымі лясамі, івавымі і альховымі кустарнікамі, разнастайнай травяной расліннасцю.

З драўніннай раслінасці ў змешаных лясах пануюць бяроза, елка, асіна, вольха шэрая, сасна. Радзей сустракаюцца дуб, крушына. З травяной расліннасці сустракаюцца верас, пахучы каласок, палевіца звычайная, папаратнік і інш. Сенакосныя ўгоддзі прадстаўлены разнастайна-злакавай асацыяцыяй: мятлік лугавы, аўсяніца лугавая, тысячаліснік, лісахвост, шчучка, люцік едкі, гусіная лапка і інш.

Для ўсходняй часткі характэрна расліннасць пойменных лугоў. На тарфяніках яна прадстаўлена асакой, хвашчом балотным, мятлікам балотным. На дзярнова-глеевых глебах расце пахучы каласок, мятлік. Расліннасць сухадольных лугоў даволі бедная: чарнобыльнік, ачытак едкі, белаус, чабрэц, шчаўлюк.

На тэрыторыі Цемналескага лясніцтва выяўлена і ўзята пад ахову дзяржавы расліна, занесеная ў Чырвоную Кнігу РБ — чарамша, або цыбуля мядзвежая.