predsedatel
Дмитрий Павлович Чигирь

Председатель Дрибинского районного исполнительного комитета

Дрибинщина — живописный, красивейший уголок с богатой историей и трудолюбивыми людьми, которые всегда очень рады гостям!

Дрибинский районный
исполнительный комитет
А у Чэрнеўцы свята

11 августа 2022

А у Чэрнеўцы свята

«Зара над Чэрнеўкай пылае. Садзіцца сонца на спакой. За Басяй дзесь гармонік грае, Вярба палошча косы ў ёй». З гэтых пранікнённых слоў паэта Анатолія Кананкова пачалося свята вёскі Чэрнеўка, якое прайшло ў мінулую суботу.

Ужо з самай раніцы тут адчуваўся святочны, прыўзняты настрой. А бліжэй да адзінаццаці гадзін у цэнтры аграгарадка, каля сельвыканкама пачалі збірацца вяскоўцы, каб разам адзначыць свята.

А пачалося яно з выступлення народнага ансамбля «Вярбіца» Раснянскага сельскага Дома культуры.

Як сведчыть гісторыя, Чэрнеўка — адна са старэйшых вёсак у нашым раёне, якая размешчана на маляўнічым беразе ракі Бася. Лічыцца, што гэтаму населенаму пункту больш чым за 380 гадоў. Паходжанне назвы вёскі, адна з якіх сведчыць, што вёска Чэрнеўка атрымала назву ад ракі Чэрніцы, якая упадала ў раку Бася. Другая назва — ад слова «чорны», «чарнакі», — расткі лісцевых дрэў. А яшчэ старажылы казалі, што тут людзі займаліся рознымі промысламі і ад працы ў іх рабіліся твары чорнымі. Адсюль пайшла і назва — Чэрнеўка. Першы ўспамін аб Чэрнеўцы адносіцца да 1636 года, калі яна ўваходзіла ў склад Бардзілаўскага войтаўства Магілёускай эканоміі Аршанскага павета.

Прайшлі стагоддзі з моманту яе ўзнікнення, а вёска па-ранейшаму застаецца цудадзейнай старонкай Дрыбінскага краю. І галоўны здабытак населенага пункту, вядома ж, людзі! Працалюбівыя і сціплыя, яны не прывыклі да славы, але іх жыццё, гэта штодзённая праца — крыніца чалавечай мудрасці і вернасці.

Зразумела, у адрас землякоў гучала шмат цёплых, шчырых слоў віншавання. І гэта яны заслужылі сваёй штодзённай працай. Звяртаючыся да прысутных, старшыня Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Завідоўская адзначыла, што калі ішла на свята, убачыла маці і бабулю з унучкай. Гэта значыць, што тры пакаленні вяскоўцаў з’яднаны агульнымі ідэямі, меркаваннямі, а галоўнае — шчырай любоўю да малой радзімы.

Вы перадаеце з пакалення ў пакаленне вопыт, жыццёвую мудрасць, любоў да роднага края, за што вам вялікі дзякуй, — адзначыла Святлана Мікалаеўна. Яна цёпла павіншавала са святам, пажадала моцнага здароўя, поспехаў і дабрабыту ўсім вяскоўцам, што сабраліся на свята. Разам з тым старшыня райсавета дэпутатаў уручыла падзячнае пісьмо старшыні Чэрнеўскага сельскага Савета депутатаў Аляксандру Кавалёву за дабрасумленные адносіны да работы па вырашэнні пытаняў жыццязабеспячэння насельніцтва сельсавета, актыўны ўдзел у жыцці дэпутацкага корпуса раёна, вялікі асабісты ўклад у развіццё мясцовага самакіравання Дрыбінскага раёна.

Словы шчырай удзячнасці выскоўцам выказаў на свяце старшыня сельвыканкама Аляксандр Кавалёў.

— Вы людзі, адданыя роднай зямлі, умееце не толькі добра працаваць, але паважаеце культуру, самабытнасць, а галоўнае — любіце свой край — адзначыў Аляксандр Мікалаевіч.

Словы віншаванняў гучалі ад інспектара па кадрах сельскагаспадарчага прадпрыемства «ЧэрнеўкаАгра» Таццяны Кацянковай. Разым з тым, яна ўручыла ветэранам вытворчасці, працаўнікам падарункі ад кіраўніцтва гаспадаркі.

Вядучая зачытала пісьмо-віншаванне ад уражэнца в. Чэрнеўка Віталія Васільевіча Шпакава, палкоўніка ў адстаўцы, узнагароджанага ордэнам «За ваенныя заслугі», а таксама 11 медалямі і граматамі Міністэрства абароны:

«Віншую са святам і ўспамінаю родную Чэрнеўку. Мне ўжо за семдзесят, але заўсёды ганарыўся і ганаруся сваімі аднавяскоўцамі. Нас яднае любоў да малой радзімы і адданасць зямлі. Незалежна ад часу пражывання тут ва ўсіх была толькі адна льгота — рана ўставаць і позна класціся спаць. Ва ўсіх — аднолькавыя задачы: павысіць узровень надояў, сабраць багаты ўраджай, нарыхтаваць дровы і торф, утрымліваць чыстымі двары і агароды.

У маёй памяці вы — працалюбівыя, захоўваючыя веру, паважлівыя да суседзяў.

Мы вялікая і дружная сям’я. Будзьце заўсёды здаровыя, няхай у вашай вёсцы пануе мір і дабрабыт».

Вось такія цёплыя словы адрасаваў сваім землякам ураджэнец тутэйшых мясцін.

Цёплыя, шчырыя віншаванні гучалі ад дырэктара Чэрнеўскай школы Вікторыі Андрэевай. Яна падзякавала за самаадданасць былых і цяперашніх педагогаў. А ветэранам уручыла падарункі.

Перад святам быў аб’яўлены конкурс «На лепшы падворак». Многія жыхары Чэрнеўкі ахвотна прынялі ў ім удзел.

Па выніках конкурсу ў намінацыі «Крылы творчасці» пераможцам стаў падворак вуліцы Цэнтральная, у намінацыіі «Вясёлыя выдумшчыкі» пераможца — падворак вуліцы Лясная, і намінацыях «Каларытны падворак» і «Крэатыўны падворак» адзначаны жыхары вуліц Школьная, Маладзёжная. Таксама свае работы прадставілі майстры народнай творчасці.

Вікторыя Андрэева і Аляксандр Кавалёў уручылі падарункі.

А яшчэ жыхарам аграгарадка Чэрнеўка былі прысужаны званні: «Залатыя рукі» — Васілію Віктаравічу Бехаву, «Гаспадар-2022» — Віктару Сцяпанавічу Несцераву, «Фларыст-2022» — Людміле Антонаўне Каплуновай, «Восем-я» — Кацярыне Леанідаўне Сцяпанавай, «Лепшы касец» — Аляксандру Вячаслававічу Акалакулаку.

Падарункі да свята атрымалі загадчык Чэрнеўскага ФАПа Таццяна Яфімава, начальнік адзялення паштовай сувязі Таццяна Кунцэвіч, ,касір-прыёмшчык КВК "Бытпаслугі«Лілія Едзінак і іншыя.

Свае песні на працягу свята дарылі ўдзельнікі народнага ансамбля «Вярбіца». Канцэртная праграма падрыхтавана сумесна з аўтаклубам ДУК «Цэнтралізаваная клубная сістэма Дрыбінскага раёна».

Алег Дзятлаў