predsedatel
Дмитрий Павлович Чигирь

Председатель Дрибинского районного исполнительного комитета

Дрибинщина — живописный, красивейший уголок с богатой историей и трудолюбивыми людьми, которые всегда очень рады гостям!

Дрибинский районный
исполнительный комитет
Традыцыйныя нацыянальныя стравы прапануе наведвальнікам кафэ «Рубін» у Дрыбіне

30 января 2026

Традыцыйныя нацыянальныя стравы прапануе наведвальнікам кафэ «Рубін» у Дрыбіне

Праект па папулярызацыі айчыннай прадукцыі «Кожную пятніцу — роднае, сваё» паступова набірае ў нашай краіне размах. Актыўна да яго далучаюцца аматары беларускіх тавараў, усе тыя, хто аддае перавагу беларускім вытворцам, паважае нацыянальную культуру, захоўвае яе цудоўныя традыцыі і, канешне,  не ўяўляе свайго жыцця без адмысловых нацыянальных страў. У дрыбінскім кафэ «Рубін» ім заўсёды адведзена самае пачэснае месца ў меню, а сёння можна і ўвогуле пакаштаваць комплексны нацыянальны беларускі абед, які здольны здзівіць самага пераборлівага гурмана.

Традыцыйныя нацыянальныя стравы прапануе наведвальнікам кафэ «Рубін» у Дрыбіне

— У гэтую пятніцу мы рады прапанаваць нашым наведвальнікам сытную цярцюху, закусіць яе добрай порцыяй мачанкі, а на дэсерт выпіць карыснай кулагі, — прыветліва запрашае ў госці гаспадыня  кафэ Наталля Шаўкунова і тут жа выступае для нас гастранамічным гідам. — Цярцюха — традыцыйная беларуская страва, якая ўяўляе сабой сытны суп з цёртай бульбы. Гатуецца шляхам увядзення сырой цёртай бульбы ў кіпячую ваду з наступным даданнем зажаркі з сала і цыбулі. Часам цярцюхай называюць тоўчаную вараную бульбу.  Мачанка альбо верашчака — больш вядомая назва. Гэта мясны соус, які рыхтуецца на аснове абсмаленых свежых свіных рэбраў, якія потым тушаць на патэльні або ў гліняным гаршчку з падлівай з мукі і масла, часам дадаецца і малако. Мачанка заўсёды падаецца з блінамі. Ну а кулага — старадаўні дэсерт, які нагадвае кісель. Кулага па-беларуску гатуецца практычна з любых свежых ці замарожаных ягад.

Зрэшты, любімыя стравы беларусаў у кафэ «Рубін»  можна пакаштаваць і ў астатнія дні тыдня, адзначае Наталля Мікалаеўна. Дранікі, калдуны, бульба з салам і смажанай цыбуляй, каўбаскі,

крупеня (крупнік)  — традыцыйны беларускі густы суп аматары добра падсілкавацца заўсёды заказваюць з ахвотай. Усімі паважаны боршч, халаднік, катлеты, смажанку ды піражкі з капустай, варэннем ці бульбай мая суразмоўца з веданнем справы таксама адносіць да беларускіх страў, бо яны заўсёды разыходзяцца на «ўра» сярод наведвальнікаў установы і гатуюцца па адмысловых мясцовых рэцэптах — так, як прывыклі і любяць беларусы. 

Але ж кулінарыя — гэта вялізны прастор для эксперыментаў і творчасці. А таму ў меню кафэ час ад часу з’яўляюцца новыя назвы, за якімі хаваецца вельмі апетытны і цікавы змест…

dribin.by