predsedatel
Дмитрий Павлович Чигирь

Председатель Дрибинского районного исполнительного комитета

Дрибинщина — живописный, красивейший уголок с богатой историей и трудолюбивыми людьми, которые всегда очень рады гостям!

Дрибинский районный
исполнительный комитет
Прэзентацыя новага зборніка паэтэсы-зямлячкі «Як купалі ў купелі»

5 декабря 2018

Прэзентацыя новага зборніка паэтэсы-зямлячкі «Як купалі ў купелі»

1 снежня 2018 года у канцэртннай зале ДУА «ДШМіВХМ г.Горкі» адбылася прэзентацыя зборніка Ніны Дзмітрыеўны Кавалёвай «Як купалі ў купелі». На мерапрыемства, арганізаванае у рамках Года малой радзімы, завіталі аматары літаратурнага таленту нашай зямлячкі з розных куткоў Беларусі.

У ходзе прэзентацыі выступалі: старшыня Горацкага выканаўчага камітэта С.Л.Кулагін, благачынны Горацкай акругі Магілёўскай епархіі, пратаірэй Сергій, член Саюза пісьменнікаў Беларусі У.А.Харланцьеў, начальнік аддзела па адукацыі Горацкага райвыканкама А.А.Гіруцкая, арганізатар мерапрыемства — кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» Л.М.Дзеружкова і іншыя госці. У выкананні горацкіх артыстаў і творчых калектываў гучалі вершы, песні, абрады, прыпеўкі, інсцэніроўкі і іншыя творы нашай зямлячкі, прадстаўленыя ў новым выданні.

Ад імя старшыні Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта Дз.У.Гатоўчыка і землякоў у адрас Ніны Дзмітрыеўны і ўсіх хто працаваў над стварэннем новай кнігі, дырэктар Дрыбінская бібліятэчная сеткі М.А. Сакалова перадала словы падзякі і віншаванняў. Бібліятэкар Цемналескай бібліятэкі-філіяла А.М. Шэвардова расказала аб дзейнасці літаратурна-краязнаўчага музейнага пакоя Ніны Кавалёвай «Паэтычная зорка маленькай радзімы» і творах з новай кнігі, якія яшчэ да выхаду ў свет зборніка, у рукапісным варыянце, былі перададзены Нінай Дзмітрыеўнай ў фонд музейнага пакоя.

Вершы, інсцэніроўкі, казкі ў вершах выкарыстоўваюцца ў правядзенні масавых мерапрыемстваў і запатрабаваны сярод наведвальнікаў бібліятэкі. Такім чынам новая кніга Ніны Кавалёвай «Як купалі ў купелі» ужо знайшла сваіх чытачоў і гэта толькі пачатак яе незвычайнага падарожжа ў прасторы і часе.