predsedatel
Дмитрий Павлович Чигирь

Председатель Дрибинского районного исполнительного комитета

Дрибинщина — живописный, красивейший уголок с богатой историей и трудолюбивыми людьми, которые всегда очень рады гостям!

Дрибинский районный
исполнительный комитет
Паважаныя жыхары Дрыбінскага раёна!

6 сентября 2026

Паважаныя жыхары Дрыбінскага раёна!

Ад імя Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта і Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў сардэчна віншуем вас з Днём беларускага пісьменства!

Гэты дзень звяртае нас да шматвяковых вытокаў нашай культуры і духоўнасці. Ён сімвалізуе непарыўную сувязь часоў, багацце гістарычнай спадчыны нашага народа і яго глыбокую павагу да роднага слова, кнігі і асветы. Слаўныя  традыцыі першадрукароў сёння нагадваюць нам аб важнасці захавання нацыянальнай ідэнтычнасці і гістарычнай памяці.

Для Дрыбіншчыны гэта свята мае асаблівае значэнне. Роднае слова і добрая кніга заўсёды былі надзейнымі арыентырамі ў выхаванні падрастаючага пакалення, фарміраванні патрыятызму і высокіх маральных якасцей. Беражліва захоўваючы наша культурнае багацце, мы разам ствараем мірную будучыню для роднага краю.

Шчыра жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага цяпла, міру,  дабрабыту и творчага натхнення.

Дзмітрый ЧЫГІР, старшыня Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта

Цімафей МАРЦІНОВІЧ,старшыня Дрыбінскага раённага Савета дэпутатаў