Меню
Председатель Дрибинского районного исполнительного комитета
26 марта 2019
Вечарына «Паэтычная зорка маленькай радзімы»
22 сакавіка 2019 года з нагоды юбілейнай даты дзейнасці музейнага пакоя Ніны Дзмітрыеўны Кавалёвай Цемналескай бібліятэкай-філіялам праводзілася вечарына «Паэтычная зорка маленькай радзімы». У ходзе сустрэчы ўвазе ганаровых гасцей з Горацкага раёна бібліятэкар прапанавана экскурсію-знаёмства з экспанатамі музейнага пакоя Н. Кавалёвай, які працуе пры бібліятэцы з 21 сакавіка 2014 года. Потым запрасіла ўдзельнікаў экскурсіі ў памяшканне Цемналескага сельскага клуба, дзе сабраліся вучні і настаўнікі ДУА «Цемналескі ВПК яслі-сад-базавая школа», жыхары Цемналескай акругі.
У зале сельскага клуба вядучыя А.М. Шэвардова і Н.У. Бечыкава запрашалі да мікрафона народны ансамбль «Журавінка», які дзейнічае пры Цемналескім СК пад кіраўніцтвам С.І. Трусавай, членаў краязнаўчага клуба «Спадчына», арганізаванага пры Цемналескай бібліятэцы-філіяле, намесніка дырэктара ДУК «Дрыбінская бібліятэчная сетка» В.П. Старасціну, намесніка дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце ДУА «Цемналескі ВПК яслі-сад-базавая школа» Т.У. Маліноўскую, грамадзянку Расійскай Федэрацыі, афіцэра медыцынскай службы запасу А.І. Шутаву.
Ад дэлегацыі з Горацкага раёна выступалі спецыяліст ДУ «Горацкі РЦСАН» Л.У. Краўцова, вакальны калектыў «Сузор’е» ДУ «Горацкі РЦСАН» (І.А. Гехарава, З.В. Гехарава, Р.І. Сілівестрава, В.А. Пліско, Р.І. Галачкіна), кіраўнік народнага літаратурнага аб’яднання «Роднае слова» Л.М. Дзеружкова і члены аб’яднання С.А. Цярэшка, С.І. Ластачкіна, А.В. Ведзянееў. У выкананні ўдзельнікаў мерапрыемства ладзіліся інсцэніроўкі, гучалі вершы і песні Ніны Дзмітрыеўны Кавалёвай. Госці з Горацкага раёна чыталі свае творы-прысвячэнні, перадавалі падарункі ў музейны пакой, расказвалі аб папулярызацыі творчасці, выданні кніг нашай зямлячкі і супрацоўніцтве з Цемналескай бібліятэкай. Ход мерапрыемства суправаджаўся аглядам выставы твораў паэтэсы, дэманстрацыяй прэзентацыі краязнаўчага характару і відэазапісу песні «Страдания» на словы Н. Кавалёвай, музыку С. Ганаболева.
У арганізацыі літаратурна-музычнай кампазіцыі прымалі ўдзел кіраўнікі і метадычная служба ДУК «Дрыбінская бібліятэчная сетка», загадчык Цемналескага сельскага клуба В.У. Гоманава, настаўнікі і вучні ДУА «Цемналескі ВПК яслі-сад-базавая школа», аддзел кінавідэамерапрыемстваў установы культуры «Дрыбінская клубная сістэма» (аператар А. Іўтодзі).
Матэрыял падрыхтавала бібліятэкар Цемналескай бібліятэкі-філіяла А.М. Шэвардова

