Меню
Председатель Дрибинского районного исполнительного комитета
23 января 2026
Дрыбінская цэнтральная раённая бібліятэка далучылася да праекту «Кожная пятніца — роднае, сваё»
У Беларусі стартаваў маштабны праект па прасоўванню айчыннай прадукцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё». Яго мэта — паказаць багацце і якасць беларускіх тавараў, падкрэсліць іх канкурэнтаздольнасць і зрабіць падтрымку нацыянальнага вытворцы добрай традыцыяй. Кожную пятніцу жыхары краіны могуць далучыцца да акцыі: купіць беларускія прадукты, надзець вопратку айчынных дызайнераў, паслухаць нацыянальную музыку і падзяліцца гэтым у сацыяльных сетках з хэштэгамі #День Родного Своего або #Дзень Роднага Свайго. Асаблівая ўвага надаецца культуры спажывання і папулярызацыі беларускіх традыцый. Акцыя ахоплівае ўсе сферы: ад харчовых і нехарчовых тавараў да музыкі і літаратуры, адзення і нацыянальнай кухні.
Сёння, 23 студзеня, Дрыбінская цэнтральная раённая бібліятэка далучылася да акцыі «Кожная пятніца — роднае, сваё» сумесна з членам Саюза пісьменнікаў Рэспублікі Беларусь, членам клуба творчых сустрэч «Вянок Дрыбіншчыны» Святланай Цмугуновай.

Падчас сустрэчы ў чытальнай зале Святлана Алегаўна прачытала свае вершаваныя творы, пазнаёміла прысутных з апошнімі нумарамі часопісаў “Полымя” і “Маладосць”, дзе надрукаваны яе вершы, а таксама прэзентавала бібліятэцы новы зборнік “Нацыянальныя стравы народаў Беларусі і Расіі ў вершах і прозе”, дзе таксама прадстаўлена творчасць нашай мясцовай паэтэсы.
Сваімі ўражаннямі аб сустрэчы падзялілася загадчык сектара культуры райвыканкама, намеснік старшыні раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” Святлана Марозава, падзякаваўшы Святлану Алегаўну за плённыя творчыя стасункі, за хвіліны асалоды і натхнення. У знак прывітання госці мерапрыемства і бібліятэцы Святлана Васільеўна прыпаднесла невялікія сімвалічный падарункі.
Начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама Яўген Мова далучыўся за слоў падзякі ў адрас Святланы Цмугуновай, адзначыўшы, што сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, любоўю за роднай зямлі, якую перадае ў сваіх шматлікіх творах, яна паказвае добры прыклад і сваім родным дзецям, выхоўваючы іх сапраўднымі патрыётамі, і ўсім сваім землякам. У гэтай сувязі маладым людзям, што прысутнічалі на сустрэчы, Яўген Аляксандравіч пажадаў не хаваць свае ідэі, быць актыўнымі, смелымі і рашучымі, тым больш што магчымасцей рэалізаць любую добрую ініцыятыву сёння ў краіне шмат.
Дырэктар ДУК “Дрыбінская бібліятэчная сетка” Святлана Верам’ёва адзначыла: вельмі сімвалічна, что пачатак праекту «Кожная пятніца — роднае, сваё» ў бібліятэцы быў пакладзены менавіта з “Галерэі славутасцей” Дрыбінскага раёна, і ў Год беларускай жанчыны менавіта Святлана Цмугунова, таленавітая прадстаўніца прыгожай паловы Дрыбіншчыны, добрая гаспадыня, жонка, матуля, стала першай гераіняй праекту.
Святлана Ігараўна звярнула ўвагу на выставу, якая працуе ў бібліятэцы і прысвечана славутым, паспяховым жанчынам Беларусі, прычым асобнае месца адведзена Дрыбінскаму раёну.
Папулярызаваць мілагучнае беларускае слова, знаёміць чытачоў са здабыткамі беларускай літаратуры і нашых землякоў у прыватнасці — такую мэту ставяць перад сабой супрацоўнікі бібліятэкі, а таму кожную пятніцу будуць новыя цікавыя творчыя сустрэчы і знаёмствы. Сачыць за відэаакцыяй — менавіта гэты фармат будзе задзейнічаны ў маштабнай працы — можна будзе ў сацыяльных сетках.







