predsedatel
Дмитрий Павлович Чигирь

Председатель Дрибинского районного исполнительного комитета

Дрибинщина — живописный, красивейший уголок с богатой историей и трудолюбивыми людьми, которые всегда очень рады гостям!

Дрибинский районный
исполнительный комитет
Збор сродкаў для стварэння помніка

21 июня 2021

Збор сродкаў для стварэння помніка

У 2021 годзе адзначаецца 135-годдзе са дня нараджэння і 80-годдзе са дня смерці вядомага беларускага пісьменніка Змітрака Бядулі. У лістападзе 2020 года адбылася значная падзея ў культурным, духоўным і грамадскім жыцці нашай краіны — перапахаванне парэшткаў Самуіла Яфімавіча (Змітрака Бядулі) на Усходніх могілках у г. Мінску.

З мэтай увекавечвання памяці аб знакамітым дзеячы беларускай літаратуры распачата праца па зборы сродкаў для стварэння помніка на месцы пахавання.

У гэтых мэтах установа «Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры» адкрыла дабрачынны рахунак для збору сродкаў на стварэнне надмагільнага помніка Змітраку Бядуле:
Разліковы рахунак у беларускіх рублях:
BY15AKBB36429000005530000000
у ААТ «ААБ Беларусбанк»
БІК: АКВВВY2X
УНП: 190269032

Прапануем усім жадаючым зрабіць унёсак ва ўшанаванне памяці выбітнага беларускага пісьменніка.