Меню
Председатель Дрибинского районного исполнительного комитета
6 июля 2020
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Дрыбіне пачаўся з ускладання кветак на алеі Славы
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у Дрыбіне пачаўся з ускладання кветак на алеі Славы. На мітынг, які адбыўся ля брацкай магілы, прыйшлі прадстаўнікі мясцовай выканаўчай улады, дэпутацкага корпуса, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў.
Павіншаваў з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў старшыня Дрыбінскага райвыканкама Мікалай Сцяпанаў, які адзначыў, што Беларусь адбылася як суверэнная і незалежная дзяржава, у якой ёсць гераічная гісторыя.
— Памяць аб Вялікай Айчыннай вайне непарушныя і святая, — падкрэсліў Мікалай Уладзіміравіч.
Віншаванні дрыбінчанам і гасцям горада прагучалі і ад Алега Дземянкаўца, начальніка Галоўнага кантрольна-аналітычнага ўпраўлення Магілёўскага аблвыканкама, айца Сергія, настаяцеля Спаса-Праабражэнскага храма, і лідара маладзёжнай арганізацыі БРСМ Арцёма Шаўкунова.