predsedatel
Дмитрий Павлович Чигирь

Председатель Дрибинского районного исполнительного комитета

Дрибинщина — живописный, красивейший уголок с богатой историей и трудолюбивыми людьми, которые всегда очень рады гостям!

Дрибинский районный
исполнительный комитет
22 снежня 2020 года Цемналеская бібліятэка-філіял. Удзел у Рэспубліканскай канферэнцыі «БАЦЬКАЎШЧЫНА»

19 апреля 2021

22 снежня 2020 года Цемналеская бібліятэка-філіял. Удзел у Рэспубліканскай канферэнцыі «БАЦЬКАЎШЧЫНА»

22 снежня 2020 года Дзяржаўная ўстанова культуры «Дрыбінская бібліятэчная сетка» прымала ўдзел у Рэспубліканскай краязнаўчай канферэнцыі «БАЦЬКАЎШЧЫНА», прысвечанай Году малой радзімы. Канферэнцыя, арганізаваная кафедрай сацыяльна-гуманітарных дысцыплін УА БДСГА і Горацкім раённым гісторыка-этнаграфічным музеем, праходзіла ў вучэбным корпусе № 16, аудыторыі № 16049 УА БДСГА. У ходе мерапрыемства асвятляліся тэмы:

1. Гісторыя БДСГА, сельскагаспадарчай навукі і адукацыі.
2. Гісторыя, археалогія, этнаграфія літаратурныя традыцыі горацкага краю.
3. Праблемы захавання і адраджэння гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

З дакладамі выступалі студэнты і выкладчыкі УА БДСГА, супрацоўнікі ДУК «Горацкі гісторыка-этнаграфічны музей». ДУК «Дрыбінская бібліятэчная сетка» прадстаўлялі бібліятэкар Цемналескай бібліятэкі-філіяла А.М. Шэвардова і інжынер-сістэматэхнік А.А. Клімушкіна. У фармаце прэзентацыі супрацоўнікі бібліятэчнай сеткі прапанавалі прысутным інфармацыю аб рабоце літаратурна-краязнаўчага музейнага пакоя Н.Дз. Кавалёвай «Паэтычная зорка маленькай радзімы», краязнаўчага клуба «Спадчына», які дзейнічае пры Цемналескай бібліятэцы-філіяле. Бібліятэкар расказала аб плённым супрацоўніцтве з народным літаратурным аб’яднаннем «Роднае слова» ДУК «Горацкі гісторыка-этнаграфічны музей» і яго кіраўніком Л.М. Дзеружковай, папулярызацыі творчасці таленавітых землякоў: Н.Дз. Кавалёвай (член Саюза пісьменнікаў Беларусі), С.А. Цярэшка і С.І. Ластачкінай. Прачытала верш-дэвіз, напісаны Н.Дз. Кавалёвай для юных краязнаўцаў клуба «Спадчына», узяты за эпіграф да даклада «НАША СПАДЧЫНА».

Не толькі рэчку, сцежку, дом,
Любоў, сяброў і песню матчыну —
Мы прыгажосць душы бяром
Ад нашых прадзедаў у спадчыну!
Ніна Кавалёва

Па матэрыялах канферэнцыі плануецца выданне краязнаўчага зборніка «БАЦЬКАЎШЧЫНА», куды будуць уключаны даклады ўсіх яе ўдзельнікаў. Удзел студэнтаў, навукоўцаў і іншых прафесіяналаў з розных рэгіёнаў Беларусі ў мерапрыемствах рэспубліканскага ўзроўню на базе УА БДСГА спрыяе папулярызацыі і захаванню гісторыка-культурнай спадчыны краіны і ўмацаванню добрасуседскіх сувязей паміж рэгіёнамі. Штогадовае выданне краязнаўчага зборніка пашырае магчымасці доступа да ўнікальных дакументаў аб гісторыі і культуры Беларусі.