predsedatel
Дмитрий Павлович Чигирь

Председатель Дрибинского районного исполнительного комитета

Дрибинщина — живописный, красивейший уголок с богатой историей и трудолюбивыми людьми, которые всегда очень рады гостям!

Дрибинский районный
исполнительный комитет
РОДНАЯ МОВА – МАТЧЫНА МОВА, ЗЗЯЕ ВЯСЁЛКАЙ КОЖНАЕ СЛОВА.

24 февраля 2024

РОДНАЯ МОВА – МАТЧЫНА МОВА, ЗЗЯЕ ВЯСЁЛКАЙ КОЖНАЕ СЛОВА.

21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, які быў абвешчаны ЮНЕСКА. 

Сёння ў свеце шмат цудоўных моў. Адны з іх вабяць сваёй прыгажосцю і непаўторнасцю, другія – мілагучнасцю, але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна родная мова. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе з роднымі, сябрамі, знаёмымі. І вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае яе забываць. 

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. І беларусы не выключэнне. Нам у спадчыну засталася ўнікальная мова – жывая і мілагучная, песенная і паэтычная, старажытная і сучасная. 

Ці можна адчуваць сябе сапраўдным беларусам, грамадзянінам сваёй дзяржавы, калі не ўжываеш родную мову? Напэўна, не. Некалі Францішак Багушэвіч казаў: “Мова – гэта “адзежа душы”. Няхай жа душа беларускага чалавека нарэшце апранецца ў сваё адзенне, сатканае з такой прыгожай, звонкай беларускай мовы!

З мэтай абуджэння павагі да слова, імкнення захоўваць сваю культуру і культуру іншых народаў, развіцця сродкамі мовы інтэлектуальнай, эмацыянальнай, эстэтычнай, маральнай сфер асобы навучэння, выхавання павагі да ўсяго роднага, беларускага ДУК “Дрыбінская бібліятэчная сетка”, быў падрыхтаваны выствачны комплекс “Мова – вялікі народны скарб”. 

На мерапрыемства былі запрошаны член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член клуба творчых сустрэч “Вянок Дрыбіншчыны” Святлана Алегаўна Цмугунова, вучні шостага класа Дрыбінскай сярэдняй школы. Святлана Алегаўна прачытала свае аўтарскія вершы на беларускай мове і пра беларускую мову, адзначыла, што беларускую мову лепей за ўсё вывучаць праз вершы, казкі, гульні, тэлеперадачы, прапанавала часцей наведваць тэатр, дзе ставяцца спектаклі класікаў беларускай літаратуры на роднай мове.

Вядучая свята правяла з вучнямі гульню “Размаўляй са мной па- беларуску”. 

На прыканцы мерапрыемства для ўсіх прысутных з вуснаў вядучага прагучалі словы-зварот славутага беларускага класіка літаратуры Змітрака Бядулі: “Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму – на роднай мове бацькоў і дзедаў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае – гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць – калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны – гэта родная мова”.

Напрацягу ўсяго дня з вялікага экрана Цэнтра культуры гучалі вершы на беларускай мове нашых славутых паэтаў-землякоў Святланы Цмугуновай, Дзіны Рамадзінай, Марыі Сухаваравай. А ў фае экспанавалася выстава “ВЯНОК ДРЫБІНШЧЫНЫ” клуб, дзе жывуць таленты…” .

У мэтах папулярызацыі нацыянальнай беларускай мовы, асэнсавання беларускай мовы як роднай, азнаямлення з мясцовымі пісьменнікамі былі выраблены два банеры “Дрыбінскай зямлёй узгадаваныя”. На іх размешчаны партрэты паэтаў і пісьменнікаў – нашых землякоў. Змест банераў падтрымліваюць цытаты вядомых класікаў беларускай літаратуры Ніла Гілевіча “Узняцца так на крыллях песні, каб чуў і бачыў цэлы свет” і Алеся Разанава “Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны твор, і гэты твор – мова”.

У гэты ж дзень бібліятэкары наведалі Дрыбінскі дзіцячы садок №2, дзе сустрэліся з яго выхаванцамі і правялі агляд беларускай дзіцячай літаратуры для дашкалят, арганізавалі гульню “Размаўляй са мной па-беларуску”. А на памяць падарылі дзецям яркія, пазнавальныя закладкі-напаміналкі з перкладам рускіх слоў на беларускую мову.

{gallery}news/2022/32{/gallery}