predsedatel
Дмитрий Павлович Чигирь

Председатель Дрибинского районного исполнительного комитета

Дрибинщина — живописный, красивейший уголок с богатой историей и трудолюбивыми людьми, которые всегда очень рады гостям!

Дрибинский районный
исполнительный комитет
Міжнародны дзень роднай мовы

24 мая 2023

Міжнародны дзень роднай мовы

З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, ДУК «Дрыбінская бібліятэчная сетка» падрыхтавала шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на папулярызацыю беларускай мовы, выхаванне ў школьнікаў павагі і любові да роднага слова, цікавасці да твораў беларускіх пісьменнікаў (у тым ліку землякоў).

У Дрыбінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы для вучняў школы прайшоў дзень роднай мовы «Мова — жывая душа народа» з удзелам члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, члена клуба творчых сустрэч «Вянок Дрыбіншчыны», які дзейнічае пры бібліятэцы, Святланы Цмугуновай. Паэтка, літаратар вяла размову пра гісторыю ўзнікнення Дня роднай мовы, пра неабходнасць захоўваць яе, а таксама чытала свае вершы. Падчас мерапрыемства вучні пашырылі свой слоўнікавы запас і праявілі творчыя здольнасці. Яны прынялі ўдзел у гульні ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову, дзе паказалі добрыя веды. Свята запомнілася ўсім. Кожны вучань зразумеў, што трэба любіць і шанаваць родную мову, бо менавіта ў ёй — гісторыя народа.

Акрамя гэтага бібліятэкі сеткі падрыхтавалі для сваіх чытачоў: выставы, віктарыны, акцыі, лінгвістычныя гульні, літаратурныя вандроўкі і інш. Таксама можна было паспрабаваць свае веды у анлайн-віктарыне ў адной з папулярных сацыяльных сетак Інстаграм і прыняць удзел у гучных чытаннях з творамі вядомых пісьменнікаў і паэтаў-землякоў на роднай мове.